Гардероб в народном стиле

27 Апреля 2017 / 3670

Все статьи

Добавить в избранное

Последние пару лет в нашей стране начался настоящий бум вышиванок. Белорусские селебрити и звезды спорта наперегонки публикуют фото себя в одежде с национальным колоритом. Но помимо вышиванок в белорусском народном костюме есть еще масса вещей, которые актуальны и в наши дни. Какие из них могут успешно конкурировать с вышиванкой, прибыльно ли производить товары с народными мотивами и какие наряды «с историей» предпочитают известные мировые модницы — читайте в обзоре от Fashionbank.by.

— Я праводжу заняткі па шыццю народнага строя ўжо 10 гадоў. З уласнага досведу магу адзначыць, што раней да мяне прыходзілі вучыцца вышыўцы і крою, каб зрабіць строй толькі з нейкай мэтай — для выступу або для вяселля. Зараз дзяўчаты на пытанне «Навошта?» часта адказваюць: «Каб было». Гадоў 20 таму амаль не было літаратуры па традыцыйнаму народнаму адзенню, пабачыць якасныя рэчы можна было хіба толькі ў музеях. Зараз, дзякуючы інтэрнэту, даступна нашмат больш інфармацыі. Таксама за апошнія гады выйшла не адна класная кніга па гэтай тэме.

 
Женщина в традиционной народной одежде начала ХХ в., Ивацевичский район. И ее стилизованный аналог.

Студэнцкае этнаграфічнае таварыства, да якога і я адношуся, больш за 15 гадоў імкнецца праводзіць народныя святы без сцэнічна-ярмарачнага бляску, а больш натуральна, як колішнія вясковыя фэсты. Людзі маюць магчымасць пабачыць народны строй ва ўсёй яго яскравасці і натуральнасці не толькі на сцэне, але і ў жыцці. Пабачыць і адчуць, што гэта прыгожа і гэтым можна ганарыцца. А значыцца, яго можна мець у сваім гардэробе і насіць у жыцці, напрыклад, як святочнае адзенне.

Наша пакаленне нарэшце «дазрэла» да прыняцця сваіх каранёў.

 

І хочацца спадзявацца, што мы сваёй дзейнасцю гэтаму таксама паспрыялі.

 

— Якія рэчы з бабулінага куфэрку могуць быць актуальныя і сёння? І ці можна спадзявацца, што некаторыя з іх у бліжэйшы час таксама могуць патрапіць ў хвалю масавай вытворчасці?

— На мой погляд, даволі арганічна ўпісваецца ў сучасны гардэроб традыцыйны тканы пояс. Я ўжо бачыла прыклады яго выкарыстання — гэта вельмі прыгожа! У найбліжэйшы час мару ўвесці ва ўжытак народнае верхняе адзенне: світы, розныя суконныя вышываныя пінжачкі. Калі атрымаецца прадставіць калекцыю — не застануцца абыякавымі нашыя дзяўчаты! 

 
Девушки в праздничной верхней одежде. Справа: знаменитый мотольский кожушок: ну чем не современная дубленка?

Коллекция Valentino

Шмат рэчаў заслугоўваюць увагі: гэта і валяныя рукавіцы, і капялюшы, і магеркі, і валёнкі, якія так паспяхова вярнуліся з небыцця. На чарзе, думаю, цяпер спадніцы-андаракі і гарсэцікі.

 
Вот так «на выход» одевались наши прабабушки: юбка-андарак и гарсет, который многим напомнит корсет. И современная юбка-андарак, бренд HONAR.

— А на якіх яшчэ мерапрыемствах будзе вельмі дарэчным такі нацыянальны дрэс-код?

— Вяселлі ў народным стылі — гэта ўжо не навінка, яны занялі сваё належнае месца. Але ў мяне ёсць знаёмыя, якія нават і паўсядзённа носяць некаторыя элементы народнага строю, проста таму што гэта прыгожа. Вельмі часта звяртаюцца людзі, каб пазычыць строй для паездкі на замежныя імпрэзы: семінары, спаборніцтвы, нават конкурсы прыгажосці.

 
Участницы конкурса красоты «Мисс Беларусь-2016» в стилизованных национальных костюмах.

Часта народны касцюм шукаюць для фотасесій. Прыемна, што сёння людзі адрозніваюць строй па якасці выканання. 

 

Проста сцэнічныя касцюмы ўжо не задавальняюць, беларусы шукаюць больш натуральнае, густоўнае, блізкае да аўтэнтыкі адзенне.

 

Павел Доўнар

Сузаснавальнік брэнду HONAR

  

— З кожным годам усё больш людзей разумее, што беларусы — самастойная нацыя. Больш за 25 год мы жывем у незалежнай краіне, паўнавартасна ўдзельнічаем у жыцці нашага кантынента, планеты. Мы таксама можам прыдумляць, выпускаць і здзіўляць сваёй нацыянальнай адметнасцю. Дзякуючы глабалізацыі, развіццю сістэм камунікацыі паміж людзьмі рэалізаваць сваю ідэю стала нашмат прасцей, як і знайсці людзей, якім патрэбна тое, што ты робіш. Так паўстала тая мода на беларускасць у вопратцы ды іншых прадуктах, якую мы назіраем зараз.

 
Дуэт NAVI в одежде HONAR

У беларусаў даволі багатая гісторыя нацыянальнага адзення. Магчыма, у найбліжэйшы час, акрамя распаўсюджанных ужо вышыванак і беларускіх узораў, людзі таксама зацікавяцца галаўнымі ўборамі на аснове магерак ці канфэдэратак. Але для таго каб нейкая рэч, якую калісьці насілі нашы продкі, зноў стала папулярнай, яна павінна быць асаблівай і ў першую чаргу адпавядаць сучасным патрабаванням да вопраткі.

 

Што датычыцца эканамічнага пытання, магу сказаць упэўнена: калі ты робіш прыгожыя рэчы, робіш гэта якасна і з любоўю, то твая праца будзе запатрабавана. Калі ўзяць, напрыклад, беларускія арнаменты, то гэта, безумоўна, прыгожа з эстэтычнага пункту гледжання. І калі творча падыйсці да іх выкарыстання для сучасных патрэбаў людзей, зрабіць гэта з густам, то мы атрымаем рэчы, якія будуць папулярнымі не толькі сярод беларусаў. З пункту гледжання бізнеса гэта вельмі перспектыўны кірунак — рабіць высокаякасныя стылёвыя рэчы на аснове нашых культурных асаблівасцей. Спадзяюся, з часам гэта зможа прывесці да сапраўднага моднага выбуху традыцыйнага беларускага адзення за межамі Беларусі.

Павел Белоус

Cоздатель бренда SYMBAL.BY

— Не каждый человек, который живет в нашей стране, в силу определенных причин может позволить себе начать общаться на родном языке. Но если же у него присутствует стремление к национальной самоидентификации и желание заявить миру о том, что он белорус, то отличный вариант в таком случае — это начать подстраиваться визуально. Отсюда появляются в нашем гардеробе и вышиванки, и другие подобные вещи, навеянные нашей историей.

 

Насколько такая мода актуальна? Посудите сами: авиакомпания «Белавиа» начала украшать свои боинги белорусским орнаментом, в оформлении упаковок различных товаров все чаще стала появляться белорусская символика. По стране проводится множество тематических мероприятий: взять тот же День вышиванки… Все это естественный процесс, который закономерен, и его уже никак не остановить.

Конечно, сегодняшний потребитель избалован большим количеством предложений: он может покупать что хочет и, в принципе, где хочет. Но наш бизнес прибылен, немаловажную роль в этом играет и то, что товары с белорусским акцентом обладают большой привлекательностью для туристов. Хотя спрос на вещи с нашей символикой постоянно растет и среди соотечественников. Еще три года назад, когда только начиналась вся эта мода на «белорускость», существовало всего лишь несколько брендов в нашем направлении. Это были небольшие производства, маленькие мануфактурки. Сегодня в нише уже намного больше компаний, к процессу подтянулись и крупные представители отечественной легкой промышленности, например, та же компания Mark Formelle.

 

Если рассуждать о том, что мы можем позаимствовать из одежды наших предков, то могу сказать однозначно: лучше создавать не полностью аутентичные товары, а адаптировать «историю» под современные тренды. Вряд ли настоящий тканый пояс будет уместно смотреться в гардеробе «на каждый день». А вот, например, обычные пояса с пряжкой, украшенные белорусским традиционным орнаментом — почему бы и нет? Красиво, оригинально и патриотично. К этому и нужно стремиться.

Звездный выбор

К слову, в деле популяризации национального костюма нашим соседям-украинцам можно только позавидовать. Они одни из первых начали активно продвигать вышиванки на мировом подиуме. Так, стилизованная украинская вышивка от дизайнера Виты Кин стала must-have в 2015 году для всего модного бомонда по обе стороны океана. 

 
Анна Делло Руссо, Дита фон Тиз, Алисия Викандер в платьях-вышиванках от Виты Кин.

Кэти Холмс выбирает стиль casual и носит вышиванку вместе с джинсами.

Вышиванка актуальна и в нынешнем году, а стиль бохо — один из главных трендов этого сезона. 

 
Rachel Zoe spring 2017

Veronica Beard spring 2017

Flow the Label spring-summer 2017

Valentino Resort 2017

Фото: shutterstock.com, М. Ф. Романюк «Белорусская народная одежда», honar.by, symbal.by, victoriatimokhina.com, zviazda.by,ethnoboho.ru, buro247.ua, instaliga.com, perunica.ru, ukrmoda.in.ua, glamour.ru, onfashion.ru, diddlybop.ru, woman.ru, pinterest.com


Автор: Наталия Любинецкая

Показать комментарии