Не химией едины

27 Октября 2016 / 132

Все статьи

Добавить в избранное

Жизнь современного человека неразрывно связана с использованием бытовой химии. Почти во всех привычных для нас средствах личной гигиены могут содержаться вредные для организма вещества, а продукты питания не всегда безопасны для здоровья. Многие люди стали стремиться к более экологичному образу жизни, находя альтернативу, казалось бы, незаменимым составляющим повседневного быта.

Бытовая химия – токсическая бомба замедленного действия

Переход к экологическому образу жизни благоприятно сказывается на здоровье, потому что снижается токсическая нагрузка на организм. Часто мы не замечаем, как токсины, накапливаясь в организме, оказывают негативное воздействие на здоровье. Если человек-аллергик, то контакт с некачественной или слишком агрессивной химией чреват для него дерматитами и крапивницей в момент использования. Для остальных разрушительное влияние токсинов имеет накопительный эффект. Недавние исследования Калифорнийского университета в Беркли показывают, что простой отказ только от декоративной косметики либо замена ее на более безопасную органическую положительно сказывается на состоянии организма человека.

Если речь идет о моющем средстве, то не все готовы мыть посуду содой с горчицей или хозяйственным мылом. Замена обычной бытовой химии средствами с меньшим количеством анионных ПАВ и без отдушек и красителей приносит определенную пользу организму.

Использованная в домашнем хозяйстве бытовая химия никуда не исчезает, а со сточными водами попадает в окружающую среду, а потом из-за недостаточной очистки с питьевой водой и пищей возвращается к нам обратно. Таким образом, отказ от бытовой химии или уменьшение ее использования приводит к снижению негативного антропогенного влияния на окружающую среду. Например, если использовать порошок на основе биоразлагаемых ПАВ или мыльные орехи, то все становится доступным для разложения микроорганизмами, а значит, не загрязняет окружающую среду. То же самое касается порошков, содержащих фосфаты/фосфонаты. Сейчас в Беларуси и для всего мира это большая проблема, потому что сточные воды содержат фосфаты и попадают в водоемы, вызывая «цветение воды» (эффект, вызванный повышенным содержанием фосфора в воде). Банальным избавлением от порошков, содержащих фосфаты, мы уже положительно влияем на окружающую среду

Многие говорят, что очень сложно найти такой порошок, да и стоит он дороже. Но это тоже миф, т.к. есть порошки без фосфатов даже белорусского производства, и они ничем не отличаются по цене. Единственное, что нужно сделать потребителю, развернуть упаковку и посмотреть на состав бытовой химии.

К слову, на сайте Ecoidea.by в медиатеке можно найти и скачать абсолютно бесплатно много полезных материалов, посвященных безопасному выбору, в том числе бытовой химии («Семейный путеводитель по химической безопасности», буклеты «Бытовая химия» и «Экогид потребителя»).

Сода и гарчыца – любiмыя сродкi экаманьякаў

Да экалагічнага ладу жыцця я прыйшла, можна сказаць, выпадкова. Больш за 7 год назад мне на курсах па хуткаму чытанню патрапіліся артыкулы пра экапаселішчы і моцную шкоду хіміі ў ежы і касметыцы. І мяне зачапіла. Я стала шукаць у інтэрнэце матэрыялы на гэтую тэму, і яна мяне паглынула з галавой. Я рэзка пачала пераходзіць на натуральныя сродкі замест бытавой хіміі і касметыкі, на натуральную ежу, на экалагічны лад жыцця. Некалькі год я была проста экаманьякам.

Я практычна не карысталася пластыкам, збірала і нават мыла пакецікі для паўторнага выкарыстання, не карысталася ніякімі прамысловымі касметычнымі сродкамі. Многую бытавую хімію і касметыку мне замянялі сода і гарчыца. Сумесь гэтых двух парашкоў добра мые посуд; адна сода выдатна мые і дызенфікуе ракавіны, пліту, стальніцы, ванну, унітаз; лімонная кіслата ці воцат выратуюць ад накіпу імбрык, а дадаванне лімонкі ў аддзел для апаласківальніка ў пральнай машыне абароняць і яе ад накіпу; мыльнымі арэхамі і лугам (адварам попелу) можна мыць бялізну ў пральнай машыне. У ваду для мыцця падлогі здорава дадаваць эфірныя алеі для дэзынфекцыі і араматызацыі.

Альтэрнатыва касметыцы

Замест звычайнага мыла, розных сродкаў для ўмывання твару і іншых частак цела цудоўна карыстацца натуральным мылам ручной працы, якое вырабляецца з раслінных алеяў (цяпер яго прапануюць многія беларускія рамеснікі, а таксама прыватныя мылаварні беларускія і замежныя), таксама для ачышчэння і ажыўлення скуры твару выдатна падыходзяць аўсяныя шматочкі, а замест тоніка і «малачка» для твару і цела — свежы агурок, натуральнае казінае малако, замарожаныя кубікамі адвары зёлак.

Крэмы замяняюцца расліннымі алеямі. Досыць проста самому гатаваць крэмы-мазі і гігіенічную памаду з камбінацыі цвёрдых і вадкіх алеяў, воска, эфірных алеяў. Для чысткі зубоў я рабіла парашок з гліны, эфірных алеяў, кары дуба і розных сушаных зёлак, спрабавала місквак, жавала праполіс. У якасці дэзадаранта выкарыстоўвала алуніт, соду з эфірнымі алеямі. Добрыя скрабы атрымліваюцца з марской солі, аўсяных шматочкаў, смятаны з соллю, кавы.

I зноў няхай жыве гарчыца!

Для мыцця валасоў існуе мноства натуральных варыянтаў, і падбіраць іх трэба індывідуальна. Я доўгі час мыла валасы проста парашком гарчыцы, разведзеным халоднай вадой, і апалосквала адварам зёлак (крапівы, бярозы, хвашчу). Гарчыца вельмі добра мые валасы, але складана вымываецца і можа пекчы (парашкі розных вытворцаў паводзяць сябе па-рознаму), а таксама моцна сушыць iх і падыходзіць толькі тлустым валасам, і тое для «моднага» выгляду трэба іх дадаткова ўвільгочваць натуральнымі маскамі. Добры варыянт для мыцця — жытняя мука, лепш з жаўтком, адвар ці парашок мыльных арэхаў. Мае валасы дужа абрадаваліся сканчэнню хімічнай атакі і натуральнаму клопату і з часам сталі заўважна гусцей.

Калi няма часу рабiць экасродкi самастойна

7 год назад у Беларусі было вельмі складана дастаць натуральную касметыку і бытавыя сродкі, але цяпер з гэтым няма праблем. Адчынілася шмат крамаў з натуральнай, арганік і экакасметыкай, нават дэкаратыўнай. Эка- і арганіксродкі (для прання, посуду, сантэхнікі) і касметыку (шампуні, бальзамы, зубныя пасты і парашкі) цяпер можна знайсці і ў многіх гіпермаркетах, універмагах і сеткавых крамах, нават у раённых гарадах, і па адэкватных коштах. Мой фанатызм таксама згас, і я стала карыстацца такімі сродкамі, бо гэта часта зручней, эфектыўней, прыемней, хаця натуральныя сродкі з простых кампанентаў надзейней у сваёй натуральнасьці, бо няма гарантыі таго, што вытворцы насамрэч вырабляюць натуральную прадукцыю. Я ўсё яшчэ прытрымліваюся меркавання, што карыстацца звычайнымі хімічнымі сродкамі, тым больш таннымі, небяспечна. Рэчывы з іх трапляюць праз скуру ў арганізм, могуць быць таксічнымі, выклікаць алергіі, дэрматыты і нават анкалогію. Таму я вельмі раю імкнуцца шукаць эка- і арганіксродкі, а калі не дазваляюць фінансы — карыстацца прыроднымі сродкамі. Калі не атрымалася і гэта, то прынамсі выбіраць сродкі, якія прызначаныя для дзяцей, гіпаалергенныя. Асабліва трэба быць уважлівымі з бытавой хіміяй і касметыкай цяжарным жанчынам і сем’ям з маленькімі дзецьмі і прынамсі гэты час карыстацца толькі прыроднымі ці арганіксродкамі.

Як харчавацца натуральна

Яшчэ больш важнай складовай часткай экалагічнага і здаровага ладу жыцця з’яўляецца, бясспрэчна, харчаванне. І я лічу, што харчавацца натуральна ў цяперашніх умовах можна! Канешне, мне гэта рабіць прасцей, бо ўжо амаль 6 год мы жывем на хутары і маем сваю гаспадарку, але мы сюды і з’ехалі за тым, каб магчы жыць больш натуральна, бліжэй да прыроды і больш свабодна – так, як нам хочацца. І цяпер усю гародніну і ягады мы маем сваю, арганічную, таксама шмат садавіны, казінае малако і тварог, яйкі. У садзе, агародзе і жывёлагадоўлі мы не карыстаемся хіміяй. Выкарыстоўваем натуральнае ўгнаенне (кампост, казіную посцілку з навозам, настой траў), бактэрыяльныя прэпараты для барацьбы з хваробамі і шкоднікамі. Жывёл дакормліваем зернем і сваёй гароднінай.

Калi няма свойго хутара

Для гараджан таксама ёсць варыянты: калі фінансавае становішча дазваляе, то можна набываць арганік- і фермерскія прадукты праз інтэрнэт-крамы, а калі не – то ці мець дачу і гадаваць самім гародніну і садавіну, ці знаходзіць фермераў, дачнікаў, сялян, якія выклікаюць давер (пажадана, канешне, паглядзець, як яны вядуць гаспадарку) і закупацца ў іх.

У краме мы заўсёды абіраем прадукты – чытаем склад. На дадзены момант большасць базавых прадуктаў у гіпермаркетах можна знайсці без хімічных дадаткаў. Я маю на ўвазе хлеб, батон, хлябцы, сыры, ёгурты, сокі (прамога водціску), ёсць нават, калі пашукаць, сушкі, печыва і цукеркі, яйкі і курыца без ГМО і антыбіётыкаў. Галоўнае, я лічу, не харчавацца фастфудам і паўфабрыкатамі, у якіх склады з рознымі Е мінімум на 5 радкоў, а ўжываць больш гародніны і садавіны, зеляніны, малочныя прадукты, кашы і добрую здаровую хатнюю ежу – і гэта будзе досыць добра. І заўжды чытаць, што набываеш.

Белы цукар мы звычайна замяняем мёдам, сухафруктамі, бананамі, карычневым цукрам. Соль выкарыстоўваем марскую і гімалайскую, воцат толькі натуральны яблычны і вінны, рафінаваны падсонечны алей стараюся замяняць нерафінаваным гарчычным, які, у адрозненні ад іншых нерафінаваных, не мае рэзкага паху, недарагі і можа выкарыстоўвацца для тэрмаапрацоўкі, толькі, нажаль, рэдка бывае ў крамах.

Жыццё на весцы фармiруе экасвядомасць

Да экалагічнага ладу жыцця я пераходжу паступова. Нельга сказаць, што я цалкам перайшла. Гэта доўгі працэс. Але актыўныя змены пачаліся менш за год таму. Найбольш на мяне паўплывала жыццё на вёсцы. Тут усё навідавоку – усё тваё смецце, адкіды. Бачна, колькі чалавек назапашвае яго. Бачна, што адбываецца з травой, на якую трапляе бытавая хімія. Я задумалася, як зменшыць свой негатыўны ўплыў на навакольнае асяроддзе. Каб вакол мяне была здаровая «атмасфера» — чыстая гародніна, паветра, каб добра было не толькі мне, а і ўсім казяўкам, жывёлкам ды птушкам, якія жывуць у мяне на падворку. Таксама паўплывалі падарожжы: бачыла шмат прыкладаў занядбанага навакольнага асяроддзя праз няўважлівае стаўленне да прыроды.

Для мяне важна жыць у згодзе з наваколлем – як прыродай, так і соцыюмам; не шкодзіць; не жадаць зла; думаць пазітыўна; любіць безумоўна.

…i паляпшае здароўе

Многія хімічныя рэчывы па-рознаму ўплываюць на чалавека. Многія з іх толькі нядаўна сталі дадавацца ў прадукты, таму пакуль сказаць, як яны адаб'юцца на здароўі, немагчыма сказаць. Але я гляджу на сваю суседку бабу Васіліну, якой ужо 88 гадоў, яна ўсё жыццё харчавалася з свайго агарода і піла ваду з калодзежа. І дагэтуль яшчэ працуе ў агародзе. У нашай мясцовасці шмат такіх бабулек. Я не адмовілася ад магазінных прадуктаў. Таму не магу сказаць, што нейкія яскравыя змены адчуваю. У мяне знік дэрматыт – не ведаю, з чым гэта дакладна звязана, можа, якраз з адмовай ад усякіх «сатанізмаў». Дакладна ведаю, што не выліваючы хімію на зямлю, я раблю Зямлі лепш.

Альтэрнатыўныя сродкi бытавой хiмii

Я не лічу сябе эксперткай ў гэтай сферы, але думаю, што ёсць цалкам бяспечныя сродкі бытавой хіміі. Але я для сябе вырашыла замяніць усе сродкі на натуральныя. Гэта і экалагічней, і бяспечней, і танней. Спачатку для мяне адкрыццём стаў мыльны арэх – ім можна мыць усё: цела, валасы, бялізну, посуд. Затым я вынайшла для сябе гарчыцу як сродак мыцця посуду. І жаўток яйка замест шампуню. Лакальныя сродкі яшчэ лепш – бо іх не трэба перавозіць з-за мяжы, траціць на гэта рэсурсы і забруджваць навакольнае асяродзе. А ўсякія сродкі для мыцця падлогі, вокнаў і г.д. можна ўвогуле замяніць проста вадой. Альтэрнатыва ўсякім парашкам для чысткі – сода. Для дэзінфекцыі можна выкарыстоўваць воцат.

Пра здаровае харчаванне

Я вырошчваю гародніну. Так што ў сезон свежай і экалагічнай ежы хапае. Нават хапае троху і на зіму: закатваю аджыку, ягады, салаты. Прадукты купляю на рынках ці ў звычайных крамах. Заўсёды спраўджваю склад тавараў. Асноўнае правіла – чым менш складнікаў, тым лепш. Чым больш там незразумелых словаў, тым горш. Таксама звяртаю ўвагу на ўпакоўку. Лепш каб яе не было зусім ці каб яна пераапрацоўвалася ці была натуральнай.

Калi няма гарадскiх спакусаў…

У вёсцы няма магчымасці схадзіць паесці ў рэстаран ці замовіць ежу на дом. Таму заўсёды гатую дома. Вядома, аддаю перавагу здаровай ежы, варанаму перад смажаным, алею перад смятанай. Але часам хочацца сябе папесціць. Аднак розных «сатанізмаў», як я іх называю, не купляю зусім – усякія чыпсы, салодкія напоі, стараюся не купляць вэнджаных прадуктаў. Перастала купляць слодычы – асабліва ў такі яблычны год. Дый на рынку заўсёды можна купіць смачненныя сухафрукты. З угнаенняў карыстаюся толькі конскім гноем з-пад суседскай кабылі і шкарлупкамі ад яек.

Альтэрнатыва сродкам гiгiены

З усёй гігіенічнай касметыкі карыстаюся толькі зубной пастай, і тое без фтора, шкоднага для арганізма. Але паціху пераходжу на зубныя парашкі. Мыла купляю натуральнае, замест шампуня – жаўток яйка, разведзены з вадой, замест пральнага парашка – узвар мыльнага арэху, замест тонікаў для твару – аўсянка, замест крэмаў – натуральныя алеі, тое ж з маскамі для валос. Нават замест дэзадаранту можна карыстацца крахмалам. Праўда, для мяне гэты спосаб усё ж не падышоў – занадта шмат я патнею.

Пра касметыку

Касметыкай не карыстаюся зусім. Толькі падчас здымкаў сваёй перадачы карыстаюся пудрай, каб схаваць бляск скуры. Парфум мне зрэдку дорыць бацька. Калі выязджаю ў горад, карыстаюся ім. А ў агародзе ён не патрэбны. Крэмы мне вельмі добра замяніў сезамовы алей.

Нават адсутнасць рэкламы спрыяе экамысленню

Цяжка было паверыць, што без бытавой хіміі можна абысціся. Але аказваецца, гэта вельмі проста і ненапружна. Проста мы прывыклі ўсё гэта купляць у крамах, і рэклама навязлівая. Але я ўжо вельмі даўно не гляджу тэлевізара, таму рэклама на мяне не ўплывае, а ўплывае толькі досвед людзей і ўласныя пошукі.

Фото: из личного архива героинь, luxfon.com, zelenopol.wordpress.com, odessa-life.od.ua, shutterstock.com

Показать комментарии